Адрес
ул. Советская, 29
Почта
vorrmc@grodno-region.by
Телефон
+375 1594 46-8-85
+375 1594 46-8-06
ул. Советская, 29| +375 1594 46-8-85 +375 1594 46-8-06| vorrmc@grodno-region.by
Мастацтва выцінакі Гродзенскай вобласці, катэгорыя Б, шыфр 43БК000148, уключаны ў Дзяржаўны спіс у 2021 годзе.
Мастацтва выцінанкі – від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ажурны ўзор, выразаны з чорнай, белай або каляровай паперы; а таксама тэхніка традыцыйнага выразання з паперы.
Майстар – Мялько Галіна Віктараўна дыпламант абласной выставы “Гродзенскі сувенір” у 2020 г., а таксама дыпламантам арт-конкурса “Арт-парад у Віцебске” у 2021 г., дыпламант III ступені ў намінацыі “Лепшая калекцыя велікодных паштовак” на Абласной выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вялікодны падарунак”, дыпломы за ўдзел у Абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору “Панямонне жыватворныя крыніцы” г. Шчучын, Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур г. Ліда, рэгіянальным свяце-кірмашы вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікдня” г. Гродна, абласное свята рамеснікаў Гродна, свята Купалле на міжнародным фестывалі “Александрыя збірае сяброў” г. Александрыя.
У мэтах захавання элемента НКС Мялько Г.В. даносіць свае веды пра культурны скарб – выцінанку да моладзі. Яна з’яуляецца кіраўніком гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Выцінанка”. Праводзіліся майстар-класы па вырабе паштоўкі да Дня маці ў тэхніцы “Аплікацыя – выцінанка” сярод удзельнікаў гурткоў аматарскай творчасці Воранаўскага раёна, майстар-клас па выцінанцы сярод удзельнікаў аматарскага аб’яднання «Клуб каму за “50”.