ул. Советская, 29| +375 1594 46-8-85 +375 1594 46-8-06| vorrmc@grodno-region.by

ГУК «Вороновский районный центр культуры и народного творчества»

 

Рубрыка «Вяртанне да вытокаў»

Працаўнікі філіяла «Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці» ДУК «Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» правялі майстар-клас па пляценню купальскіх вянкоў на тэатралізаваным народным свяце «Купалле» у г.п.Воранава.
На майстар-класе ўдзельнікі мелі магчымасць не толькі навучыцца плясці вянкі з кветак і зёлкаў, але і акунуцца ў глыбіню беларускай культуры. Кожны элемент вянка меў сваю сімволіку, што дазволіла ўдзельнікам зразумець глыбіню і важнасць гэтай старажытнай традыцыі.
Майстар-клас па пляценню вянкоў на свяце «Купалле» стаў выдатным прыкладам таго, як можна спалучыць мастацтва, культуру і традыцыі. Гэта не толькі дапамагло захаваць спадчыну нашых продкаў, але і дало магчымасць ўсім удзельнікам адчуць сябе часткай вялікай і прыгожай гісторыі беларускага народа.

Прокрутить вверх
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Отказаться