У філіяле «Пераганцаўскі цэнтр культуры і дасуга» ДУК «Воранаўскi раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» прайшлo паседжанне » Беларусская скарбонка» . Удзельніцы аматарскага аб’яднання «Вытокі» Боўшыс Паліна і Мікулка Паліна прадэманстравалі тканыя дываны і ручнікі, а таксама прадметы, якія выкарыстоўваліся ў хатнім побыце нашымі продкамі, падрабязна расказваючы пра кожны прадмет.


