У філіяле «Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці» ДУК «Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» прайшоў вечар-сустрэча з народным майстрам Ладыш Анжэлай Аляксандраўнай «І тчэ забыўшыся рука». У межах сустрэчы прысутныя даведаліся пра ткацкае рамяство, як яно зараджалася, як перадавалася з пакалення ў пакаленне. Удзельнікі сустрэчы не толькі атрымалі майстар-клас па ткацтву, але і змаглі самі паспрабаваць свае здольнасці на ткацкім станку


