Работнікі філіяла “Больцішскі цэнтр культуры і дасуга” ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” здзейснілі фальклорную экспедыцыю ў вёску Волдацішкі Больцішскага сельскага Савета да Каўзы Браніславы Браніславаўны для пошуку малюнкаў па шкле мастачкі з народа, Баборык Леакадзіі (Людмілы) Станіславаўны. Радзілася Леакадзія ў вёсцы Волдацішкі ў 1938 годзе, на жаль з фізічнымі парушэннямі. Маленькай Люсі было цяжка хадзіць, хвароба не дазваляла ёй жыць, як усім дзецям яе узросту. Але яна прагна цягнулася да прыгажосці. Закончыўшы пачатковую школу, далей не вучылася — было цяжка перадвігацца, але бацькі ўбачыўшы яе жаданне маляваць, запрашалі настаўніка малявання з горада Ліды. Малюнкі па шкле яна малявала і дарыла родным, суседзям. Яе карціны мы знайшлі і суседніх вёсках. Гэта першая крупіца ўспамінаў пра таленавітую зямлячку.



