ул. Советская, 29| +375 1594 46-8-85 +375 1594 46-8-06| vorrmc@grodno-region.by

ГУК «Вороновский районный центр культуры и народного творчества»

 

"Стравы з таркаванай бульбы-дранiк, бульбяныя блiны i иншыя-традыцыя прыгатавання i спажывання" Гродзенскай вобласцi"

Стравы з таркаванай бульбы – дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя – традыцыі прыгатавання і спажывання Гродзенскай вобласці,  катэгорыя Б, шыфр 43БК000158, уключаны ў Дзяржаўны спіс у 2022 годзе.

“Нацкія дзяруны” ўваходзяць у пералік “Нацкіх прысмакаў” (в. Нача Воранаўскага раёна) і прапануюцца турыстам і экскурсійным групам пад час наведвання турыстычнага маршруту “Зямля, што нас узгадавала”, брэндавых мерапрыемстваў “На кірмаш у Пагародна”, свята кулінараў ў аграгарадку Забалаць, свяце бліноў у аг. Пераганцы. Стравы з таркаванай бульбы былі прадстаўлены на на V абласным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” ў Смаргоні, на “Славянскім базары” у Віцебску, Х адкрытым раённым фестывалі  народных традыцый і мастацтва “Кола сяброўства”, у абласным штогадовым фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынках-2022, 2023”.

          Прымае ўдзел у мерапрыемствах і праводзіць майстар-класы па прыгатаванні дранікаў  ў філіяле “Нацкі культурна-краязнаўчы центр” Вінча Тэрэса Людвікаўна.

          Праблем у існаванні элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны і пагрозы яго знікнення няма,  паколькі элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны шырока практыкуецца ў гарадскім і вясковым натуральным асяроддзі штодзённа. Ёсць пэўныя складанасці: на культурна-масавых мерапрыемствах, дзе дэманструецца працэс прыгатавання мясцовых страў і арганізавана іх дэгустацыя, не ў поўнай меры можна забяспечыць выкананне санітарна-гігіенічных норм харчавання.

Адзін са спосабаў папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны – знаёмства з імі праз турызм. Дастаткова шмат абектаў даступны для гледачоў.

Яшчэ адзін метад папулярызацыі аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны раёна – работа клубных устаноў на месцах, а таксама мерапрыемствы, якія імі праводзяцца ў частцы захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

           

 

Прокрутить вверх
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Отказаться