❗️аг. Больцішкі
⌛️14:00
❗️ 14 чэрвеня 2026 года
На свяце малака “Малочны фэст” для гасцей пройдзе майстар-клас па вырабе клінковага сыру, конкурс на лепшы тварожны сыр, ушаноўванне сельскіх дынастый, можна будзе перакусіць дранікамі са смятанай «Лідскага малочна-кансервавага камбіната», а маленькія гледачы змогуць правесці дэгустацыю марожанага таго ж камбіната.
Вас чакае: вясёлыя конкурсы, канцэрт калектываў аматарскай творчасці Воранаўскага раёна «Ад шчырага сэрца для добрага настрою», выстаўка-дэгустацыя малочных прадуктаў «Малочныя ласункі», песні, гульні, танцы🔥