ул. Советская, 29| +375 1594 46-8-85 +375 1594 46-8-06| vorrmc@grodno-region.by

ГУК «Вороновский районный центр культуры и народного творчества»

 

"Мастацтва практыкi саломапляцення Гродзенскай вобласцi"

   Мастацкія практыкі саломапляцення Гродзенскай вобласці, катэгорыя Б, шыфр 43БК000135, уключаны ў Дзяржаўны спіс у 2020 годзе.
   Мастацкія практыкі саломапляцення. Пляценне мастацкіх вырабаў з саломы распаўсюджана з даўніх часоў, калі жытні сноп, салома і вырабы  з яе лічыліся сімвалам ураджайнасці і ўрадлівасці, з прычыны чаго шырока выкарыстоўваліся ў каляндарна-аграрнай і сямейнай абраднасці. З саламяных пучкоў плятуць абрадавую атрыбутыку ў выглядзе фігурак чалавека, птушак і жывёл. З саламяных джгутоў, перавітых лазой, вырабляюць розны посуд для збожжа, мукі і т. п. У Воранаўскім раёне майстар працуе ў тэхніцы аплікацыі. Традыцыйна для пляцення выкарыстоўваюць жытнюю салому, бо сярод зёлкавых раслін сцябло жыта мае найбольшую даўжыню і адрозніваецца трываласцю.
   Мастацкія практыкі саломапляцення з’яўляюцца жывой традыцыяй, якая бесперапынна ўзбагачаецца. У раёне наладжана сістэма навучання рамяству, перадачы ведаў аб тэхналогіі апрацоўкі матэрыялу, пераемнасці яго мастацкіх традыцый. Прымалі  ўдзел у “Вялікодным кірмашы” у г. Гродна, на V абласным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” ў Смаргоні,  на “Славянскім базары” у Віцебску, адкрытым раённым фестывалі  народных традыцый і мастацтва “Кола сяброўства”, у абласным штогадовым фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынках-2022”, фестываль «Бацькава булка», у г. Свіслач майстар-клас па саломапляценню, на брэндавых мерапрыемствах Воранаўскага раёна з выстаўкай-продажу вырабаў выкананых у тэхніке салопляцення і выцінанкі.

Прокрутить вверх
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Отказаться