Адрес
ул. Советская, 29
Почта
vorrmc@grodno-region.by
Телефон
+375 1594 46-8-85
+375 1594 46-8-06
ул. Советская, 29| +375 1594 46-8-85 +375 1594 46-8-06| vorrmc@grodno-region.by
Филиал “Погородненский центр культуры и народного творчества” ГУК “Вороновский районный центр культуры и народного творчества”
Адрес: агрогородок Погородно, Вороновский район, Гродненская область, ул. Журавлева, 11 Время работы: 10.00–20.00, выходной – понедельник, вторник Телефон: (8-015-94) 4-35-31
Музейная комната создана в 2010 году. Посетив музейную комнату, можно узнать о традициях и быте белорусского народа, увидеть, как жили белорусы в старину, принять участие в мастер-классе “Навучыла мяне маці на кроснах ткаці”, который проводит мастер Ладыш Анжела Александровна.

Філіял “Паляцкішскі цэнтр культуры і дасуга” дзяржаўнай установы культуры “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”
Этнаграфічны куток створаны ў 2000 годзе. За гады існавання сабраны значны матэрыял, які аднаўляе гісторыю мясцовага краю. Галоўная мэта – вывучэнне гісторыі роднага краю, нацыянальнай культуры.
Адрас: Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён, аграгарадок Паляцкішкі, завулак Пагранiчнiкаў, 3
Філіял «Жырмунскі цэнтр культуры і дасуга» дзяржаўнай установы культуры «Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»
8 верасня 2017 года адкрыта этнаграфічная экспазіцыя «Сцежкамі продкаў». У невялікім пакоі створаны сціплы хатні інтэр’ер, характэрны для беларускай вёскі: пабелены сцены, на столі – бэлькі; печ, ложак, дзіцячая ложак-качалка, куфар, калаўрот, кросны. Вокны пакоя ўпрыгожваюць выцінанкі; у куце – іконы, вышытыя абрусы і рушнікі, тканыя дыванкі на падлозе — усе асноўныя атрыбуты на сваіх месцах.
Этнаграфічная экспазіцыя налічвае больш за 200 экспанатаў.
Агульнымі намаганнямі жыхары жырмунскай зямлі стварылі ў аграгарадку куток народнай культуры, дзе будзе захоўвацца спадчына для наступных пакаленняў.
Адрас: Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён, аграгарадок Жырмуны, вуліца Савецкая, 43б
Філіял «Больцінікскі культурна-турыстычны цэнтр» дзяржаўнай установы культуры
«Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»
29 снежня 2018 года ўрачыста адчыніла свае дзверы музейная экспазіцыя
«Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча» – цудоўнае месца, будынак і гісторыя кахання знакамітага паэта Адама Міцкевіча і Марылі Верашчакі.
Адрас: Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён, аграгарадок Больцінікі, вул. Азерная, 5